надзвычайны // незвычайны

Надзвычайны.
1. Спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы і г.д.
Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры. Я.Колас.
2. Вельмі вялікі, моцны па сваёй сіле, праяўленню; які мае вялікае значэнне.
Поспех «Балад і рамансаў» Міцкевіча ў чытача быў надзвычайны. А.Лойка.

Незвычайны.
1. Які вылучаецца сярод іншых; выключны.
Пакою гэтаму надаваў незвычайную, шматвугольную форму дах, яго адмысловыя выступы. І.Шамякін.
2. Не такі, як звычайна, як заўсёды; непрывычны.
Вера адчула раптам незвычайную лёгкасць. А.Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць