надрыў // нарыў

Надрыў.
1. Надарванае месца.
Кніга сапсавана: на шэрагу старонак выяўлены надрывы, некалькіх старонак зусім няма. Настаўніцкая газета.
2. перан. Узбуджанасць, хваравітасць у праяўленні сваіх пачуццяў; фізічнае напружанне.
Ілья Рыгоравіч прыгорбіўся, апусціў галаву, схапіўся рукою за горла і ўжо не стрымліваў кашлю, а бухаў і бухаў з нейкім надрывам. Я.Герцовіч.

Нарыў. Гнойныя пухліны ў тканцы арганізма.
Сінонім: абсцэс.
Каравая ануча на яго назе разматалася, і на чорнай пяце быў бачны жоўты, выспелены нарыў. М.Капыловіч.

Паведаміць пра недакладнасьць