Наёмніцкі. Які належыць наёмніку, характэрны для яго.
Наёмніцкія атрады адпетых галаварэзаў учынялі жорсткія расправы над карэннымі жыхарамі калоній. Звязда.
Наёмны.
1. Які мае адносіны да найму; які працуе па найму.
Гэта быў такі ж наёмны працаўнік, як і ўсе мы, рабочыя гаража, але трымаў ён сябе крышачку гэтак з гонарам - механік усё ж. В.Быкаў.
2. перан. Падкуплены, прадажны.
Вялікі паэт выклікаў на дуэль паклёпніка і загінуў ад рукі наёмнага забойцы Дантэса. А.Матрунёнак.