нажавы // нажны // нажовачны

Нажавы. Які мае адносіны да нажа; зроблены нажом.
У ... [байцоў] былі самазарадныя вінтоўкі з нажавымі штыхамі, поўныя падсумкі патронаў. У.Дамашэвіч.

Нажны. Які прызначаны для ног або прыводзіцца ў дзеянне нагамі.
Негр-гігант згінае на рэйках бранзалеты нажных кайданаў, я вызваляюся з жалезных путаў. У.Дамашэвіч.

Нажовачны. Які мае адносіны да пілы-нажоўкі.
Нажовачнае палатно.

Паведаміць пра недакладнасьць