наздраваты // наздраты

Наздраваты. З невялікімі, частымі дзірачкамі.
Сінонім: порысты.
Сонца ўзнялося, прасвечвае голы лес і на аселым, наздраватым зашэрхлым снезе сплятаюцца дзівосныя карункі святла і ценю. І.Шамякін.

Наздраты. З вялікімі ноздрамі.
Нос у яго быў кірпаты, як перабіты, але шырокі, наздраты і рабіў твар нечым падобным на малпін. ЛіМ.

Паведаміць пра недакладнасьць