Назіральнасць. Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з'явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя.
Андрэйка вызначаўся дасціпнасцю і не па гадах вялікай назіральнасцю. П.Кавалёў.
Назіранне.
1. Разглядванне; нагляданне; сузіранне.
Назіранне навакольнага. Назіранне за тэмпературай паветра.
2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н.
Навуковыя назіранні. Апошнія даныя назіранняў за надвор'ем.