Назнарок. Разм. Спецыяльна, з якой-н. мэтай.
Сінонім: знарок.
- Значыць, назнарок накіравалі мяне на луг, каб я вам не перашкаджаў! М.Гамолка.
Незнарок. Выпадкова, ненаўмысна.
Сінонім: ненарокам.
Маці збіралася даіць карову, незнарок бразнула вядром. Х.Жычка.