Накусаць.
1. 1 і 2 ас. не ўжыв.; каго-што. Пакусаць, нарабіць укусаў у многіх месцах (пра насякомых).
Конь злосна махае галавою, спыняецца і трэ вочы аб калены пярэдніх ног або дастае галавою і зубамі хапае за месцы, дзе накусалі сляпні. П.Галавач.
2. чаго. Разм. Адкусваючы шчыпчыкамі, нарабіць кавалкаў.
Маці накусала шчыпчыкамі цукру, наліла ў кубак чаю і пачала яго піць упрыкуску, як заўсёды. ЛіМ.
Накусіць. Пракусіць злёгку, зверху, не да канца.
Малы нарэшце зусім здаволіўся, выбраў самы прыгожы яблык з чырвоным бокам, накусіў яго, але есці ўжо не стаў. ЛіМ.