намаразь // намарзень

Намаразь. Асадак снегу, падобны на шэрань, які ўтвараецца ў сырое надвор'е на галінах, дроце і г.д.; слой лёду на чым-н.
Заглянуць з вуліцы ў хату ніхто не мог: шыбы пакрыліся тоўстым пластом намаразі. І.Шамякін.

Намарзень. Падоўжны брусок, які набіваецца на капылы ў санях.
Трашчаць намарзні, сціснутыя з бакоў ... вязамі. І.Пташнікаў.

Паведаміць пра недакладнасьць