напорны // напорысты

Напорны.
1. Які служыць для ўтварэння напору вадкасці.
Для падключэння лазні да ачышчальных збудаванняў саўгаса пабудаван напорны калектар, але не ўведзена помпавая станцыя. Звязда.
2. Які дзейнічае з вялікім напорам.
Зашумелі воды, узняліся хвалі, у напорнай плыні крыгі паплылі. А.Русак.

Напорысты. Які ўпарта і настойліва дабіваецца сваёй мэты; вельмі настойлівы.
Гэта быў шчыры, прынцыповы, вельмі востры на слова чалавек, баявіты, напорысты журналіст. А.Бялевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць