наступальны // наступны // наступаючы

Наступальны. Які мае адносіны да наступлення; баявы, рашучы.
Уначы асобныя падраздзяленні зрабілі некалькі спроб наступальнага характару. І.Сіўцоў.

Наступны.
1. Які падыходзіць, настае непасрэдна ўслед за чым-н.; самы блізкі па чарзе.
Лёха тым самым ключом адчыняе яшчэ адны дзверы, мы заходзім у тамбур наступнага вагона, з яго - у вагон. В.Карамазаў.
2. Тое, аб чым гаворыцца далей.
Здзейсніць маё заданне дапамог выпадак. Але пра гэта - у наступным раздзеле. А.Карпюк.

Наступаючы. Які вядзе наступленне.
Мікіта Палазок быў на левым флангу наступаючай часткі. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць