натарыус // натарыят

Натарыус. Службовая асоба, упаўнаважаная сведчыць, афармляць розныя юрыдычныя акты, дакументы.
З дакументаў я здыму ў натарыуса копіі і вярну табе. Х.Жычка.

Натарыят. Дзяржаўны орган, у абавязак якога ўваходзіць сведчанне, афармленне розных юрыдычных актаў, дакументаў.
Сінонім: натарыяльная кантора.
Натарыят забяспечвае лепшую ахову набываемых грамадзянамі і арганізацыямі правоў, замацоўвае іх ва ўстаноўленай юрыдычнай форме. Звязда.

Паведаміць пра недакладнасьць