Начлежніцкі. Які мае адносіны да начлежніка.
Толькі калі пачало ўжо днець, аказалася, што жывёліна хадзіла тут жа, зусім недалёка ад начлежніцкага агню. А.Кулакоўскі.
Начлежны. Які мае адносіны да начлегу; прызначаны для начлегу.
Захмяліла нас дарога ў вербах прыбярэжных пахам сена маладога і дымкоў начлежных. А.Вялюгін.