неапісальны // неапісаны // няпісаны

Неапісальны. Які цяжка ці немагчыма апісаць, перадаць словамі; вельмі моцны, незвычайны.
Загарэлася маё сэрца да дзяўчыны неапісальнай прыгажосці. С.Свірыдаў.

Неапісаны. Які не апісалі, не ўключылі ў вопіс, апісанне.
Заолаг Акен выказаў меркаванне, што ў прыродзе існуе яшчэ прыкладна 60 тысяч неапісаных відаў. Я.Цынгер.

Няпісаны. Які існуе па традыцыі, не прыняты, не ўстаноўлены афіцыйна, у заканадаўчым парадку.
Ён [аканом] ідзе на любыя махінацыі: пісаныя і няпісаныя законы панскага двара проста артыстычна выкарыстоўвае, каб дамагчыся асабістай удачы. А.Лойка.

Паведаміць пра недакладнасьць