Небыль. Тое, чаго не было, не бывае; небыліца.
- Няўжо, калі часам узвядуць на мяне якую небыль, ты не закінеш слова, Сямён Іванавіч? Т.Хадкевіч.
Небыт. Разм. Клопат, цяжар; абуза.
Душу грызла пакута ад таго, што занемагла [Зіна] у такі суровы час, што робіць многа небыту хлопцам у гэтакім складаным паходзе. А.Кулакоўскі.
Небыццё. Адсутнасць існавання, жыццядзейнасці; нябыт.
Гора, качэўная доля ў небыццё адышлі. А.Александровіч.
Нябыт. Адсутнасць быцця, існавання, жыцця; небыццё.
Мяне кудысьці імчыць, як лісцінку. У жыццё? У нябыт? З.Бядуля.