невыказны // нявыказаны

Невыказны. Які цяжка ці немагчыма выказаць, перадаць словамі.
Аж сэрца заходзілася ад хараства і невыказнай тугі, ад пачуцця адзіноты, ад жадання некаму адкрыць душу, расказаць усё, што думаеш і адчуваеш. С.Грахоўскі.

Нявыказаны. Не выражаны ў словах; не выяўлены якім-н. чынам.
Тое, што заўсёды старанна хаваецца ад пабочных вачэй, сваё, нявыказанае, таямнічае, цяпер нібы выносілася на людскі суд. У.Шахавец.

Паведаміць пра недакладнасьць