Ненасытны. Такі, якога цяжка насыціць, накарміць; пражэрлівы.
Сінонім: ненажэрны.
Двое сутак падрад наляталі чорныя, ненасытныя птахі. М.Лынькоў.
Ненасычаны. Які не змяшчае ў сабе найбольшай (гранічнай) колькасці якога-н. рэчыва.
Ненасычаным растворам называецца такі раствор, у якім пры дадзеных умовах можа растварыцца яшчэ некаторая колькасць узятага рэчыва. Хімія.