непаразуменне // неразуменне

Непаразуменне. Няправільнае ці недастатковае разуменне чаго-н., выпадковая памылка; адсутнасць узаемнага разумення.
Усе, зразумеўшы сутнасць справы, заўсміхаліся. Непаразуменне, здавалася, было поўнасцю вырашана. П.Кавалёў.

Неразуменне. Адсутнасць разумення; няздольнасць зразумець што-н.
Неразуменне сэнсу бурлівых падзей, якія тварыліся ў краіне, часта выклікала ў пісьменніка роспач. В.Каваленка.

Паведаміць пра недакладнасьць