непрывыклы // непрывычны

Непрывыклы. Разм. Які не прывык да каго-чаго-н.
Непрывыклыя да работы рукі сяк-так перакорпвалі дзялянку зямлі. К.Чорны.

Непрывычны. Такі, да якога не прывыклі; які з'яўляецца новым для каго-н.; які не мае прывычкі да чаго-н.
У вестыбюлі была цішыня. Непрывычная, нейкая застыглая. Я.Васілёнак.

Паведаміць пра недакладнасьць