несумленны // несумненны

Несумленны. Які страціў сумленнасць.
Сінонім: нячэсны.
Знаходзіліся такія куточкі, хоць і мала іх было, дзе несумленны чалавек, вядома, з хітрасцю ды асцярожнасцю мог свае рукі пагрэць. А.Васілевіч.

Несумненны. Які не выклікае ніякага сумнення.
Сінонім: бясспрэчны.
Несумненны ўплыў Міцкевіча на творчасць пісьменнікаў іншых краін. А.Лойка.

Паведаміць пра недакладнасьць