Нечуваны. Які перасягае ўсё вядомае сваёй незвычайнасцю; небывалы.
Больш за два тыдні ішлі бесперапынныя, нечуванай літасці баі. А.Кулакоўскі.
Нячутны. Такі, якога не чуваць зусім; вельмі ціхі, ледзь чутны.
Абвостраны слых злавіў ззаду таропкія крокі, амаль нячутныя на мяккім снезе. А.Асіпенка.