Нечуллівы. Які слаба ўспрымае знешнія раздражненні; пазбаўлены ўражлівасці; абыякавы.
Да гэтага чалавека нічога не даходзіць: у яго зусім нечуллівае сэрца, нібы каменнае. ЛіМ.
Нячулы. Пазбаўлены чуласці, спагадлівасці; які не рэагуе на што-н.; раўнадушны.
Радасць сустрэчы рабіла людзей нячулымі да ўсяго іншага. І.Мележ.