нешчаслівы // няшчасны

Нешчаслівы. Пазбаўлены шчасця, радасці; які прыносіць няшчасце, гора.
- У маёй мамы таксама былі раскошныя валасы, але доля яе была нешчаслівая, - у засмучэнні прамовіла яна. Я.Колас.

Няшчасны. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце; які з'яўляецца няшчасцем; гаротны.
Леанід лічыў, што людзі часта няшчасныя ад таго, што загадваюць на ўсё жыццё, тады як трэба жыць тым, што ёсць. І.Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць