Нудзець. Тое, што і нудзіцца.
Сын трымаўся адзін, нудзеў, бадзяўся з кута ў кут і да ўсяго быў халодны і абыякавы. К.Чорны.
Нудзіцца. Адчуваць нуду, сумаваць, тужыць; нудзець.
Ён [бацька Алі] быў не вялікі грамацей і лісты пісаў не так часта, а мы іх чакалі кожны дзень і нудзіліся моўчкі, каб не вярэдзіць душу адно аднаму. С.Грахоўскі.
Нудзіць. безас. Пра млосны стан, які бывае перад ірвотай.
Ванду нудзіла. Каб не зваліцца з ног, яна прытулілася да сцяны. У.Мяжэвіч.
Нудзіць. каго і без дап. Выклікаць, наганяць нуду.
Апошні агеньчык мой дагарае. І студзіць, і нудзіць асенні дождж. В.Вярба.