нябачаны // нябачны

Нябачаны. Які не сустракаўся раней, якога не даводзілася бачыць; незвычайны, выключны.
У рамане «Векапомныя дні» даецца многа прыкладаў нябачанага гераізму савецкіх людзей. Д.Бугаёў.
Няправільна. Ужо недзе з сярэдзіны кастрычніка восень з зімою нібыта пачалі пераважваць адна адну на нябачаных (трэба: нябачных) шалях. І.Чыгрынаў.

Нябачны. Недаступны для зроку; скрыты, непрыкметны.
Навокал, вельмі блізка для слыху, у траве сакаталі нябачныя конікі. Я.Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць