нявеста // нявестка

Нявеста. Дзяўчына (або жанчына), якая выходзіць замуж.
Сінонімы: маладая, маладуха.
Нявеста была як нявеста: у беласнежным вэлюме, з вянком, з букецікам красак на грудзях. М.Лынькоў.

Нявестка. Жонка сына.
Рабілі яны ў хаце ўсё звычайна ўдзвюх, і свякроў паказвала нявестцы многае, чаго не паспела навучыць маці. Я.Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць