Нястрыманы.
1. Які не можа валодаць сабой, стрымлівацца.
Усе ведаюць, што Булай нястрыманы, што любіць пакамандаваць. У.Шыцік.
2. Якога немагчыма стрымаць.
Яна яшчэ не ведала навальніц. Гэта адразу можна было заўважыць па выразу шэрых вачэй, якія шырока і даверліва глядзелі на свет, па шчырай, трохі нястрыманай, хутчэй юнай чым жаноцкай усмешцы. У.Караткевіч.
Нястрымны.
1. Якога немагчыма стрымаць, цяжка ўтаймаваць.
Стараючыся перацяць кашаль, [Сотнікаў] захінуўся рукавом, але ад таго кашаль стаў яшчэ больш нястрымны. В.Быкаў.
2. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны.
Жыхары Рагачова, якія ў час бою знаходзіліся хто дзе, павылазілі са сваіх схованак, з нястрымнай радасцю абдымалі чырвонаармейцаў, частавалі іх чым хто мог. А.Капусцін.