няўцямны // няцямлівы

Няўцямны. Разм.
1. Такі, які цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы.
І незразумелая, няўцямная трывога ўсё больш і больш агартала мяне. Б.Сачанка.
2. Які выяўляе неразуменне чаго-н. або адсутнасць думак пра што-н.
На гэты раз Сцяпан даўжэй глядзеў няўцямнымі вачыма на прысутных. М.Паслядовіч.

Няцямлівы. Разм. Які цяміць з цяжкасцю; нездагадлівы.
Сінонім: някемлівы.
Няцямлівы чалавек. Няцямлівы вучань.

Паведаміць пра недакладнасьць