пабольшаць // пабольшыць

Пабольшаць. Стаць большым, павялічыцца; прыбавіцца.
Вочы ў яе пабольшалі, сталі вялікія, чыстыя і блакітныя, як неба, - што ўсё роўна чым вымытыя. І.Пташнікаў.

Пабольшыць. што. Зрабіць большым.
Аднойчы Косця вярнуўся ў палатку, пабольшыў у лямпе кнот і, сеўшы за стол, напісаў Валі доўгае, аж на чатыры старонкі пісьмо. В.Адамчык.

Паведаміць пра недакладнасьць