паваротлівы // паваротны

Паваротлівы. Здольны лёгка і хутка паварочвацца; які ўсё робіць лёгка і хутка.
Сінонімы: спрытны, увішны.
Дзяцюк спрытны і паваротлівы, разам з ім будзе лягчэй пераносіць цяжкасці і нягоды. М.Аўрамчык.

Паваротны.
1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго-н.
Пралёт перакрыты старой фермай паваротнага круга. Х.Шынклер.
2. перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае.
Ульянін прыход на Гармізаў хутар быў паваротным пунктам у Арыніным жыцці. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць