паверхавы // паверхневы // павярхоўны

Паверхавы. Які мае адносіны да паверха дома, звязаны з ім.
Брыгада датэрмінова закончыла апошняе паверхавае перакрыцце ў шматкватэрным доме. Звязда.

Паверхневы. Які знаходзіцца на паверхні, недалёка ад паверхні.
Падземныя воды ўсюды знаходзяцца ва ўзаемасувязі з паверхневымі вадасцёкамі. Звязда.

Павярхоўны. Які не дае глыбокага аналізу, не ўнікае ў сутнасць справы; несур'ёзны.
У творах павярхоўных і тэма звычайна ляжыць на паверхні. Р.Шкраба.

Паведаміць пра недакладнасьць