павіннасць // правіннасць

Павіннасць. Абавязак, які ўскладаецца дзяржавай ці грамадствам на насельніцтва.
Гэта былі звычайныя позвы, якія пасылаліся паліцыяй у парадку нямецкага закона аб працоўнай павіннасці. М.Лынькоў.

Правіннасць. Учынак, які парушае якія-н. нормы, правілы паводзін.
Сінонім: віна.
Комліка было шкада, але абурала, што яго турбуе адно - пакаранне, якое навісла над ім, а не сама правіннасць. У.Карпаў.

Паведаміць пра недакладнасьць