пагарджальны // пагарджаны // пагардлівы

Пагарджальны.
1. Тое, што і пагардлівы.
Пагарджальныя адносіны. Пагарджальныя словы.
2. У граматыцы: які мае ці ўносіць адценне пагардлівасці, зневажальнасці.
Асобна стаіць назоўнік жаночага роду хаціна, для якога характэрна памяншальна-пагарджальнае адценне. Граматыка беларускай мовы.

Пагарджаны. Той, да каго ставяцца з пагардай, кім пагарджаюць.
- А чаго ж, чаго захацелася ім, пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? - Людзьмі звацца. Я.Купала.

Пагардлівы. Які ставіцца з пагардай да каго-чаго-н.
Сінонім: ганарысты.
Паны ўсе пагардлівыя да ніжэйшых за сябе. І.Навуменка.

Паведаміць пра недакладнасьць