падазронасць // падазрэнне

Падазронасць. Апасліва-асцярожныя адносіны да каго-чаго-н.
Сінонім: недаверлівасць.
Абкружаны тайнамі кулацкага хутара, пастушок Скуратовіча прывыкае глядзець на ўсё з падазронасцю. М.Луфераў.

Падазрэнне. Меркаванне пра вінаватасць каго-н., пра несумленнасць чыіх-н. паводзін ці намераў.
Лабановіч часцей заўважаў нейкія патаемныя цені пад вокнамі свае кватэры. Пачаў прыглядацца. Ясна, што ён быў на падазрэнні, і за ім сачылі. Я.Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць