Падарожніцкі. Які мае адносіны да падарожніка, вандроўніка.
Падарожніцкае адзенне. Падарожніцкі рыштунак.
Падарожны. Які мае адносіны да падарожжа; які знаходзіцца ў дарозе.
Між гэтых дрэў асабліва кідалася ў вочы падарожнага старадрэвіна-хвоя, што стаяла зусім адна на высокім грудзе непадалёку ад Нёмана. Я.Колас.
Спадарожны.
1. Які рухаецца ў адным кірунку з кім-чым-н.
Пастаяў яшчэ трошкі і рашыў: спадарожнай машыны яму не дачакацца. Я.Пархута.
2. Які існуе побач, разам з чым-н., спадарожнічае чаму-н. асноўнаму.
Спадарожныя газы.