Падбародак. Акруглая пярэдняя частка твару, якая ўтворана ніжняй сківіцай.
Сінонім: падбароддзе.
Злажыўшы на каленях рукі і ўспёршыся на іх дзіцячым вострым падбародкам, дзяўчынка глядзіць на нас, не зводзячы вачэй. Я.Брыль.
Падбароддзе. Разм. Тое, што і падбародак.
Канстанцін Міхайлавіч хавае хворыя рукі пад кажух і нацягвае яго амаль да падбароддзя. М.Лужанін.
Падбароднік. Раменьчык аброці пад мордай у каня.
- Не, ты пачакай, Віця! - Дзяўчына ўчапілася за падбароднік аброці. - Прыязджае з райкома нейкі прадстаўнік. А.Кулакоўскі.