Падкладачны. Які служыць, прызначаны для падкладкі ў адзенні.
Падкладачныя тканіны - каленкор, тканіна кішэнная, бартоўка. Таваразнаўства.
Падкладзены. Пакладзены пад што-н., падсунуты; дабаўлены.
Сінонім: падложаны.
З падкладзенымі рукамі яна ляжала і чула вялікую лёгкасць ва ўсім целе. К.Чорны.
Падкладны. Які служыць для падкладання пад што-н.
Перш чым прыступіць к рамонту, трэба было замяніць падкладную планку, якая ўжо зусім састарэла. Звязда.