Падлетак. Хлопчык ці дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў).
З таго канца вуліцы, адкуль ішоў дзед Талаш, бяжыць ва ўвесь дух падлетак гадоў шаснаццаці. Я.Колас.
Падлётак. Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.
Сінонім: подлетак.
Старыя качкі ўзляталі, а сыты, цяжкі падлётак застываў, прытаіўшыся ў асацэ ці між куп'я, пакуль не трапляўся на нюх Цюліку. Я.Брыль.
Подлетак. Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.
Сінонім: падлётак.
Подлеткі - лёгкая здабыча ганчакоў.