Падсмальваць. каго-што. Злёгку ці дадаткова абпальваць агнём.
Нейкая галавешка смылела каля яго галавы, падсмальвала валасы. Х.Жычка.
Падсмольваць. што. Мазаць, насычаць смалой у асобных месцах; смаліць пакрысе ці падмазваць смалой дадаткова.
Падсмольваць сваю лодку ён збіраўся даўно, але ўсё ніяк не выпадала. ЛіМ.