падстрэшак // падстрэшша

Падстрэшак. Ніжні край страхі, які навісае над сцяною якога-н. будынка.
Аціхлі на двары вераб'і, пахаваліся пад падстрэшкі, натапырыліся, як зімой. І.Пташнікаў.

Падстрэшша. Ніжняя (унутраная) старана страхі якога-н. будынка.
Вераб'і ўжо збіраліся ў падстрэшшы на начлег і там заводзілі свае звычайныя сваркі з-за ўтульных мясцін. А.Якімовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць