Падтэкст. Унутраны, скрыты сэнс якога-н. тэксту, выказвання.
Брыль многае гаворыць не толькі самім тэкстам мастацкага твора, але і яго падтэкстам. Д.Бугаёў.
Падтэкстоўка. Спец.
1. Складанне тэксту для песеннай музыкі; сам тэкст для яе.
Ён лічыў, што стварыць падтэкстоўку намнога лягчэй, калі табе ўжо вядома музыка. ЛіМ.
2. Тэкст для растлумачвання чаго-н. (пад малюнкам, карыкатурай і інш.).
Журналісцкая работа з гадамі, бадай, брала верх над паэзіяй. Я пісаў замалёўкі, нарысы, артыкулы, фельетоны, вершаваныя падтэкстоўкі. І.Калеснік.