Пазабіраць. Забраць усё ці многае, усіх ці многіх; канфіскаваць.
Верстакі палякі пазабіралі пры адыходзе, не было тут каму перашкодзіць ім. П.Галавач.
Пазбіраць. Сабраць, падняць што-н. кінутае, рассыпанае; сканцэнтраваць у адным месцы.
Вось першы промень над зямлёю бліснуў - і іскраў у расе не пазбіраць. П.Панчанка.