Палавінны. Які складае палавіну чаго-н.
Сінонім: няпоўны.
Няўжо ён не можа знайсці сабе - хай не зусім поўнага, хай палавіннага, але сапраўднага чалавечага шчасця. М.Зарэцкі.
Палавінчаты. перан. Пазбаўлены паслядоўнасці.
Сінонім: кампрамісны.
Мера гэтая была, аднак, палавінчатая і нікога не задавальняла. У.Караткевіч.