Палатачны. Прызначаны для палатак; які складаецца з палатак.
Паміж сопкамі бялеюць дамы адпачынку, піянерскія лагеры, палатачныя табары турыстаў. С.Грахоўскі.
Палаткавы. Тое, што і палатачны.
Палаткавы матэрыял. Палаткавы гарадок.
Палатны. Які мае адносіны да палаты - пакоя для хворых у лячэбнай установе.
Таццяна Іванаўна - наш палатны лекар. І.Шамякін.