Палівальны. Тое, што і палівачны.
Яны [крокі] гучалі мякка па чыстым, памытым палівальнай машынай тратуары. А.Капусцін.
Паліваны. Пакрыты палівай - шклопадобнай масай, якая наносіцца на керамічныя вырабы.
На стале ў вялікай паліванай місцы дымілася сопкая бульба, на сподачку ляжалі скрылёчкі ружовага з прорасцю сала і стаялі крамяныя салёныя агуркі. С.Грахоўскі.
Палівачны. Прызначаны для паліўкі.
Па кар'еры хадзілі дзве ці тры палівачныя машыны, увесь час лілі ваду на дарогу і ў забоях, але гарачыня, нават начная, высушвала дарогі і пароду імгненна - не паспявалі ліць. В.Карамазаў.
Паліўны. Які мае адносіны да паліўкі; які мае патрэбу ў паліўцы.
На паліўных землях вырастуць новыя сельскагаспадарчыя культуры, яшчэ невядомыя ў нашай вобласці. Полымя.