паліравальны // паліраваны / паліровачны

Паліравальны. Прызначаны для паліравання.
Усё патрэбнае для работы цэха абсталяванне зманціравана, ідзе наладка паліравальных станкоў. Звязда.

Паліраваны. Які адпаліравалі; гладкі, з люстраным бляскам.
Шэрае, з паліраванымі падлакотнікамі крэсла было мяккім, блакітнае неонавае святло - няяркім. В.Іпатава.

Паліровачны. Тое, што і паліравальны.
Паліровачная машына. Паліровачная паста.

Паведаміць пра недакладнасьць