палітра // палітура

Палітра.
1. Дошчачка, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы.
Маладыя хлопцы з палітрамі і пэндзлямі ў руках працавалі за мальбертамі. М.Машара.
2. перан. Сукупнасць фарбаў, іх спалучэнне ў асобнай карціне, у творчасці мастака; сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці пісьменніка, кампазітара і г.д.
Сучасная мода прапануе шырокую палітру фарбаў - ад насычаных сакавітых жыццярадасных колераў да пяшчотных пастэльных. Беларусь.

Палітура. Спіртавы лак для паліроўкі вырабаў з дрэва.
Валянцін унюхаў густы букет пахаў - смалістага дрэва, сталярнага клею, палітуры і яшчэ нечага няўлоўнага, чым заўсёды патыхае там, дзе працуюць з дрэвам. Б.Стральцоў.

Паведаміць пра недакладнасьць