памятлівы // памятны

Памятлівы. Які мае добрую памяць, здольны лёгка запамінаць што-н.
Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. І.Мележ.

Памятны.
1. Які добра захаваўся ў памяці, незабыўны.
У той памятны чэрвеньскі дзень яна бачыла Пракопа апошні раз. І.Грамовіч.
2. Які служыць для запісаў, заметак, для даведак.
- А як ты яго знойдзеш? - Па памятных кніжках Менскай губерні. Я.Колас.
3. Які служыць для напаміну пра каго-што-н.; які зроблены ў знак памяці пра каго-што-н.
Памятны медаль Скарыны быў устаноўлены ў 1967 годзе ў гонар 450-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Паведаміць пра недакладнасьць