Пансіён.
1. У дарэвалюцыйнай Расеі і некаторых зарубежных краінах: закрытая навучальная ўстанова, выхаванцы якой жывуць на поўным утрыманні.
Выхаванцы пансіёна адразу гуртам высыпалі на прасторны двор і пачалі гуляць у лапту. Б.Розен.
2. Утрыманне на поўным забеспячэнні.
Некалькі месяцаў жанчыны жылі на поўным пансіёне непадалёку ад Стакгольма. Звязда.
Пансіянат. Від гатэля з поўным утрыманнем тых, хто ў ім жыве.
Прадугледжаны прасторныя набярэжныя і лодачныя станцыі ў прыдняпроўскім Рагачове, сучасныя пансіянаты і дамы адпачынку ў курортным Браславе. Звязда.