Пападдзя. Разм. Жонка папа.
Сінонім: матушка.
Пападдзя павінна быць з папоўскага роду, бо на тое яна матушка, ёй часам і ў руку прыйдзецца пацалаваць. Я.Колас.
Пападзянка. Разм. Дачка папа.
Прыйдзе пападзянка ці не - так і не ведалі, але да яе прыходу падрыхтаваліся. М.Лобан.